• Здание отдела образования

  • Диплом II степени в республиканском конкурсе на лучший проект по организации шестого школьного дня

  • С ДНЕМ ЗНАНИЙ!

  • В Мозырском районе функционирует 31 оздоровительный лагерь дневного пребывания

  • Lorem ipsum dolor 5

Чтобы дети могли с раннего детства знать о своей стране, о её трудолюбивом народе, умели понимать белорусский язык, в ГУО «Ясли-сад №23 г.Мозыря» стало традицией ежегодно проводить праздник «Дажынкі».
2020 год не стал исключением 06.11.2020г. праздник состоялся. На детсадовских дожинках было всё совсем как у взрослых: и хороводы с песнями, и игры, и ярмарка, и даже зерном посыпали на будущий урожай. Песни пели дети серьёзные и с душой, играли в народные белорусские игры и снова пели и танцевали. А кульминацией праздника стал настоящий каравай, символ благополучия и процветая. А кульминацией праздника стал настоящий каравай - символ благополучия и процветания.
На празднике никто не скучал. Интересно и весело было всем: и взрослым, и детям.

У яслях-садзе № 10 г.Мазыра праводзіцца вялікая работа па азнаямленні выхаванцаў з правіламі паводзін на дарогах і бяспечнай язды на веласіпедзе.
Пачынаючы дзейнасць у гэтым кірунку, мы вызначылі для сябе такія адукацыйныя задачы, як фарміраванне ў дзяцей ўяўленняў пра правілы дарожнага руху і пра значнасць правільных бяспечных паводзін для захавання свайго жыцця і здароўя, развіццё ўмення паслядоўна выконваць тэхнічныя элементы пры катанні на веласіпедзе і выхоўванне паважлівага стаўлення да ўсіх удзельнікаў дарожнага руху.
Дзеля дасягнення станоўчага выніку ў рабоце педагогі выкарыстоўваюць розныя формы і метады: праводзяць з дзецьмі гутаркі “Дашкольнікам пра правілы бяспекі”, арганізуюць сустрэчы з прадстаўнікамі ДАІ, паказваюць павучальныя мультфільмы, ствараюць праблемныя сітуацыі, арганізуюць мэтавыя прагулкі “Па дарозе ў дзіцячы сад” і конкурсы “Лепшы пешаход”, ладзяць выставы творчых работ выхаванцаў па гэтай тэматыцы, праводзяць забавы “Зялёная вуліца”, разам з хлопчыкамі і дзяўчынкамі вырабляюць дыдактычныя гульні “Дарожныя знакі” і інш.

 

Каб замацаваць веды па правілах дарожнага руху, два разы на тыдзень выхавальнікі праводзяць практычныя заняткі – катанне на веласіпедах. Для гэтага ва ўстанове аформлена пляцоўка па правілах дарожнага руху. На асфальце нанесеная разметка: пешаходны пераход, дарога з двухбаковым рухам, скрыжаванне, устаноўлены знакі дарожнага руху.
У гульнявой форме педагогі вучаць дзяцей самастойна катацца на двухколавым веласіпедзе па прамой, па крузе, змейкай, выконваць павароты направа і налева, праязджаць вароты, рабіць паскарэнне, тармазіць. Напрыклад, у гульні “Бяспека на вуліцы” частка дзяцей выконвае ролю пешаходаў, якія пераходзяць дарогу па пешаходным пераходзе, а веласіпедысты ў гэты час павінны спыніцца, каб не ствараць перашкоды для руху пешаходаў. Правілы гульні могуць мяняцца: калі на дарозе стаіць знак “Веласіпедная дарожка”, то пешаходы не павінны ствараць перашкодаў для руху веласіпедыстаў, гэта значыць, неабходна саступаць ім дарогу.

 

Такім чынам, дашкаляты на практыцы замацоўваюць уменні праехаць па вузкай дарожцы, адзначанай на асфальце, ездзіць па дарозе з няроўнасцямі, хутка і дакладна рэагаваць на сігналы святлафора або рэгуліроўшчыка і інш. Педагогі нагадваюць выхаванцам пра набыццё, а самае галоўнае пра выкарыстанне святлоадбівальных элементаў у цёмны час года як веласіпедыстам, так і пешаходам.

 

Варта адзначыць, што неацэнную дапамогу нам аказваюць бацькі. Яны дапамагаюць рабіць атрыбуты, удзельнічаюць у сумесных забавах, а самае галоўнае, на сваім асабістым прыкладзе паказваюць сваім дзецям, як правільна паводзіць сябе на вуліцы, інакш мэтанакіраваная праца губляе сэнс.

Мы ўпэўненыя, што правілы дарожнага руху, засвоеныя з дзяцінства, пасля становяцца нормай паводзін, а іх выкананне – патрэбай чалавека.

 

Людміла МАРАЗЕВІЧ,
загадчык ясляў-сада № 10 г.Мазыр

У яслях-садзе № 37 г.Мазыра прайшло экалагічнае свята “Дзень сінічкі”, накіраванае на выхаванне ў дашкольнікаў пачуцця любові да прыроды.
У гэты тэматычны дзень дзяцей знаёмілі з сініцай, асяроддзем пражывання птушкі, умовамі яе жыцця. Малым распавялі пра тое, што ў халодную пару птушкі маюць патрэбу ў клопаце чалавека – іх неабходна падкормліваць. А пасля выхаванцы сумесна з бацькамі прынялі ўдзел у акцыі “Кармушкі для птушак”: развесілі кармушкі па дрэвах дзіцячага садка і пакінулі ў іх корм.
Далей выхаванцы паўдзельнічаліў віктарыне “Сінічкін дом”, з цікавасцю адказвалі на пытанні, а таксама адгадвалі загадкі, завучвалі вершы. Больш за ўсё дзецям спадабаліся рухомыя гульні “Птушачка і птушаняткі”, “Пералёт птушак”, “Сінічка”. А яшчэ ў гэты дзень усіх чакаў майстар-клас па аплікацыі і лепцы фігурак сінічак з пластыліну.

 

Ірына ЕЎТУХОВІЧ,
выхавальнік ясляў-сада № 37 г.Мазыра

На базе дзяржаўнай установы адукацыі “Скрыгалаўскі яслі-сад Мазырскага раёна” праведзена мерапрыемства, прысвечанае году малой Радзімы пад назвай “Мая Бацькаўшчына”.
Пад час правядзення забавы праводзіліся народныя гульні, гучалі фальклерныя мелодыі. Выхаванцы расказвалі вершы аб весцы Скрыгалаў і яе прыродзе, архітэктурных помніках, установах адукацыі і іншых пабудовах.
Мерапрыемства праходзіла ў атмасферы дабразычлівасці, пазітыву і спрыяла атрыманню станоўчых эмоцый ва ўсіх удзельнікаў.

Осенний праздник в ГУО «Руднянский ясли-сад Мозырского района» является одним из любимейших мероприятий, ведь именно во время торжественных утренников ребятишки могут и повеселиться, и на других посмотреть, и себя показать.

По завершению утренников щедрая Осень наградила всех ребят своими разноцветными яркими листочками и фруктами! Праздники прошли весело, эмоционально. Все дети получили массу удовольствий и впечатлений.

Подкатегории

slabovidyaschim

 hom      kart      mail

Меню ( право )

Ссылки

на сайты учреждений

 

 

 

 

_1.jpg

 

 _1.jpg

 

 

cb

Профсоюз

z

Охрана труда

mchs

 

"

 

 

 

oz

oz

 

81.jpg

 

.jpg 

medium Slayd v Dokument1

medium Slayd v Dokument1

medium Slayd v Dokument1

medium Slayd v Dokument1

medium Slayd v Dokument1

medium Slayd v Dokument1

medium Slayd v Dokument1

 

medium Slayd v Dokument1

 

medium Slayd v Dokument1

medium Slayd v Dokument1

medium Slayd v Dokument1