Вы здесь: Главная ГУ «Мозырский районный центр по обеспечению деятельности бюджетных организаций в сфере образования» Методическая работа “Свята беларускай мовы”
27 лістапада 2019 г. у ДУА “Яслі - сад №19 г.Мазыра” прайшоў адкрыты занятак для дзяцей старэйшай групы “ Свята беларускай мовы” ,у якім удзельнічалі бацькі выхаванцаў.
Галоўнай мэтай занятку стала магчымасць паказаць дзецям не толькі мілагучнасць і прыгажосць беларускай мовы, але і прывіцце любові і павагі да сваей Радзімы.З вялікай цікавасцю дзеці старэйшай групы прынялі ўдзел у пастаноўцы беларускай казкі, расказвалі вершы , гулялі ў народныя гульні, спявалі песні.
Пасля праведзенага мерапрыемства можна ўпэўнена сказаць, што ў нашым дзіцячым садзе створаны неабходныя ўмовы для таго, каб дзеці любілі, ведалі і паважалі родную мову.